Браўзер Tor павінен увесь час абнаўляцца. Калі вы працягваеце выкарыстоўваць састарэлую версію праграмнага забеспячэння, яна можа быць уразлівай да сур'ёзных недахопаў бяспекі, а гэта паставіць пад пагрозу вашу канфідэнцыйнасць і ананімнасць.
Браўзер Tor запрапануе вам абнавіць праграмнае забеспячэнне пасля выхаду новай версіі: у галоўным меню (≡) будзе адлюстраванае зялёнае кола са стрэлкай уверх, і вы можаце ўбачыць пісьмовы індыкатар абнаўлення, калі адкрыецца браўзер Tor. Вы можаце абнаўляць як аўтаматычна, так і ўручную.
АЎТАМАТЫЧНАЕ АБНАЎЛЕННЕ БРАЎЗЕРА TOR

Калі вам прыходзіць прапанова абнавіць браўзер Tor, націсніце на галоўнае меню (≡), затым выберыце "Абнаўленне даступнае - перазапусціць зараз".

Пачакайце, пакуль спампуецца і ўсталюецца абнаўленне, пасля чаго Tor Browser перазапусціцца. Цяпер вы будзеце выкарыстоўваць апошнюю версію.
АБНАЎЛЕННЕ БРАЎЗЕРА TOR УРУЧНУЮ
Калі вам прыходзіць прапанова абнавіць браўзер Tor, завяршыце сеанс прагляду і зачыніце праграму.
Выдаліце браўзер Tor з вашай сістэмы праз выдаленне тэчкі, дзе ён змяшчаецца (дадатковую інфармацыю глядзіце ў раздзеле Выдаленне.
Наведайце https://www.torproject.org/download/ і спампуйце апошнюю версію браўзеру Tor, а потым усталюйце яе, як і раней.