Пры запуску бразера Tor вы ўбачыце вакно Падлучыцца да Tor. Гэта прапануе вам варыянт або наўпрост падлучыцца да сеткі Tor, або канфігураваць браўзер Tor для вашага злучэння. Check the toggle if you want to get automatically connected to the Tor network.

ЗЛУЧЭННЕ

Націсніце "падлучыцца", каб падлучыцца да Tor

У большасці выпадкаў, калі выбраць "Падлучыцца", гэта дазволіць вам падлучыцца да сеткі Tor без дадатковай канфігурацыі.

Пасля націскання з'явіцца радок стану, які паказвае прагрэс падлучэння Tor. Калі ў вас адносна хуткае злучэнне, але выглядае, што радок стану завіс ў пэўны момант, паспрабуйце "Памочнік падлучэння" або наведайце старонку Выпраўленне памылак, каб атрымаць дапамогу ў вырашэнні праблемы. Або, калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры або выкарыстоўвае проксі, вам варта націснуць "Канфігураваць злучэнне".

Пстрыкнеце на "Канфігураваць злучэнне", каб наладзіць параметры сеткі

ПАМОЧНІК ПАДЛУЧЭННЯ

Калі ў месцы вашага знаходжання Tor заблакаваны, выкарыстанне мосту можа дапамагчы. Памочнік падлучэння можа выбраць для вас мост з улікам вашага месцазнаходжання.

Аўтаматычны Памочнік падлучэння

If Connection Assist is unable to determine your location you can select your region from the dropdown menu and click on 'Try a Bridge'.

Канфігурацыя Памочніка падлучэння

КАНФІГУРАВАЦЬ

Браўзер Tor правядзе вас праз шэраг варыянтаў канфігурацыі.

Памочнік падлучэння інфармуе вас пра стан вашага інтэрнэт-злучэння і падлучэння да сеткі Tor.

Паспяховы тэст падлучэння

Праверка падлучэння няўдалая

Першая адзнака - "Хуткі старт". Калі яе выбраць, кожны раз, калі вы адкрываеце браўзер Tor, ён будзе спрабаваць падлучацца з выкарыстаннем вашых папярэдніх наладаў сеткі.

Хуткістарт

Калі вы ведаеце, што ваша злучэнне падлягае цэнзуры, або вы спрабавалі і не змаглі падлучыцца да сеткі Tor, і ніякія іншыя рашэнні не спрацавалі, вы можаце наладзіць браўзер Tor на выкарыстанне дадатковага перадатчыка. У "Мастах" ёсць раздзел Абыход блакаванне, каб канфігураваць дадатковыя перадатчыкі або падключыцца з дапамогай Мастоў.

Канфігураваць мост Tor

ІНШЫЯ ВАРЫЯНТЫ

Калі ваша злучэнне выкарыстоўвае проксі, вы можаце наладзіць яго, націснуўшы "Налады..." насупраць "Наладзіць падлучэнне браўзеру Tor да Інтэрнэту". У большасці выпадкаў у гэтым няма неабходнасці. Як правіла, вы будзеце ведаць, ці трэба вам паставіць адзнаку тут, паколькі тыя ж налады будуць выкарыстоўвацца для іншых браўзераў у вашай сістэме. Калі гэта магчыма, звярніцеся па параду да адміністратара сеткі. Калі ваша злучэнне не выкарыстоўвае проксі, націсніце "Падлучыцца".

Налады проксі для браўзеру Tor