JAVASCRIPT
JavaScript - гэта мова праграмавання, якая дазваляе выкарыстоўваць на вэб-сайтах інтэрактыўныя элементы, такія як відэа, анімацыя, аўдыё і лічыльнікі часу. На жаль, JavaScript таксама можа падлягаць атакам на бяспеку браўзера, што можа прывесці да дэананімізацыі.
Tor Browser уключае ў сябе дадатак пад назвай NoScript.
Ён даступны праз раздзел "Дапаўненні і тэмы" у гамбургер-меню (≡).
Locate the NoScript add-on and click on it to open a panel where you can customize its settings.
На панэлі побач з кнопкай "Панэль інструментаў" абярыце "Паказаць".
Гэта прывядзе да з'яўлення кнопкі NoScript справа ад адраснага радка браўзера.
Гэтая кнопка дазваляе кіраваць JavaScript і іншымі скрыптамі на вэб-старонках, кантралюючы іх выкананне па асобнасці ці цалкам блакіруючы іх.
Карыстальнікі, якім патрабуецца высокая ступень бяспекі пры праглядзе вэб-старонак, павінны наладзіць Узровень бяспекі ў браўзеры Tor на "Высокі» (што адлучае JavaScript для вэб-сайтаў без HTTPS) або "Найвышэйшы" (што робіць так для ўсіх сайтаў).
Аднак адключэнне JavaScript не дазволіць шматлікім сайтам адлюстроўвацца карэктна, таму Tor Browser прадвызначаны дазваляе ўсім сайтам выконваць скрыпты ў рэжыме "Стандартны".
ПАШЫРЭННІ ДЛЯ БРАЎЗЕРА
Браўзер Tor распрацаваны на базе Firefox, таму любыя пашырэнні або тэмы браўзера, сумяшчальныя з Firefox, таксама можна ўсталяваць у браўзеры Tor.
Аднак адзіныя пашырэнні, якія былі правераныя для выкарыстання з браўзерам Tor, - гэта ўлучаныя па змаўчанні пашырэнні. Усталяванне любых іншых дадатковых пашырэнняў можа парушыць функцыянальнасць браўзеру Tor або выклікаць больш сур'ёзныя праблемы, якія паўплываюць на вашу канфідэнцыйнасць і бяспеку. Катэгарычна не рэкамендуецца ўсталёўваць дадатковыя пашырэнні, а праект Tor такія канфігурацыі падтрымліваць не будзе.
FLASH PLAYER
Flash - гэта мультымедыйнае праграмнае забеспячэнне, што выкарыстоўваецца на вэб-сайтах для паказу відэа і іншых інтэрактыўных элементаў, такіх як гульні.
Па змаўчанні ён быў адлучаны ў браўзеры Tor, бо мог выявіць ваша сапраўднае месцазнаходжанне і IP-адрас.
Браўзер Tor больш не падтрымлівае Flash і апошні немагчыма ўлучыць.
Большасць функцыяў Flash былі замененыя стандартам HTML5, які моцна залежыць ад JavaScript.
Відэаплатформы, такія як YouTube і Vimeo, перайшлі на HTML5 і больш не выкарыстоўваюць Flash.