Сістэмныя патрабаванні
Tor Browser заснаваны на версіі Mozilla Firefox ESR (Extended Support Release), якая перыядычна абнаўляецца, каб уключыць крытычныя абнаўленні бяспекі з асноўнай версіі Firefox.
З-за гэтых абнаўленняў старыя аперацыйныя сістэмы могуць з часам стаць несумяшчальнымі з новымі версіямі праграм, якія даступныя толькі ў навейшых версіях АС.
Захаванне падтрымкі састарэлых сістэм паставіць пад пагрозу бяспеку Tor Browser, паколькі запатрабуе адключэння новых функцый і механізмаў бяспекі, якія маюць вырашальнае значэнне для абароны ананімнасці карыстальнікаў у Інтэрнэце.
Нататка: Падтрымка Windows 7, 8 і 8.1 будзе спынена пасля выхаду Tor Browser 14, запланаванага на канец 2024 года.
Карыстальнікам гэтых аперацыйных сістэм настойліва рэкамендуецца абнавіцца, каб захаваць доступ да самых апошніх абнаўленняў і функцый бяспекі, якія прадстаўляюцца Tor Browser.
Windows
Аперацыйныя сістэмы (32 і 64-разрадныя):
- Windows 7
- Windows 8 і 8.1
- Windows 10
- Windows 11
macOS
- macOS 10.12 і больш познія версіі.
Linux
Tor Browser падтрымліваецца на любой сучаснай аперацыйнай сістэме на базе Linux. Калі ласка, звяжыцеся з намі, калі ў вас узнікнуць якія-небудзь праблемы пры ўсталяванні.
Android
Усталёўка
Для Windows
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл .exe
для Windows.
(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлу.
Пасля завяршэння спампоўкі двойчы пстрыкніце на файл .exe
. Завяршыце працэс майстра ўсталёўкі.
Для macOS
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл .dmg
для macOS.
(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлу.
Пасля завяршэння спампоўкі двойчы пстрыкніце на файл .dmg
. Завяршыце працэс майстра ўсталёўкі.
Для GNU/Linux
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл .tar.xz
для GNU/Linux.
(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлу.
Зараз выкарыстоўвайце графічны або кансольны метад усталёўкі:
Графічны метад усталёўкі
Пасля завяршэння спампоўкі распакуйце архіў з дапамогай менеджару архіваў.
Вам трэба будзе пазначыць у GNU/Linux, што вы хочаце мець магчымасць выконваць скрыпты абалонкі.
Перайдзіце ў толькі што распакаваны каталог Tor Browser.
Пстрыкніце правай кнопкай мышы на start-tor-browser.desktop
, адкрыйце "Уласцівасці" або "Налады" і змяніце дазвол, каб дазволіць выкананне файлу як праграмы.
Двойчы пстрыкніце на іконку, каб у першы раз запусціць браўзер Tor.
Заўвага: У Ubuntu і некаторых іншых дыстрыбутывах пры спробе запусціць start-tor-browser.desktop
можа адкрыцца тэкставы файл.
У гэтым выпадку вам трэба будзе змяніць паводзіны па змаўчанні і дазволіць запуск файлаў .desktop у якасці EXE-файлаў.
Гэты параметр звычайна можна знайсці ў вашым менеджары файлаў.
Кансольны метад усталёўкі
Пасля завяршэння спампоўкі распакуйце архіў камандай tar -xf [TB archive]
.
З каталогу Tor Browser можна запусціць браўзер Tor, выканаўшы:
./start-tor-browser.desktop
Заўвага: Калі гэтая каманда не выконваецца, магчыма, вам трэба зрабіць EXE-файл. З гэтага каталога запусціце: chmod +x start-tor-browser.desktop
Некаторыя дадатковыя опцыі, якія можна выкарыстоўваць у start-tor-browser.desktop
з каманднага радка:
Опцыя |
Апісанне |
--register-app |
Зарэгістраваць браўзер Tor як прыкладанне працоўнага стала. |
--verbose |
Паказаць даныя Tor і Firefox у тэрмінале. |
--log [file] |
Запісаць даныя Tor і Firefox у файл (па змаўчанні: tor-browser.log). |
--detach |
Адлучыцца ад тэрміналу і запусціць браўзер Tor у фонавым рэжыме. |
--unregister-app |
Адмяніць рэгістрацыю браўзера Tor як прыкладання працоўнага стала. |
Глядзіце тут, як абнавіць браўзер Tor.